Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінскага праваабаронцу пасьля затрыманьня пазбавілі апякунства над хворым братам


Алесь Рамановіч, архіўнае фота
Алесь Рамановіч, архіўнае фота

Праваабаронца быў затрыманы падчас масавых ператрусаў у Пінску 2 жніўня.

«Камісія прыехала дадому, калі я быў у ізалятары часовага ўтрыманьня, — паведаміў BPN Рамановіч. — Знайшлі, што я не знаходжуся з братам, гэта стала падставай для таго, каб вынесьці на разгляд [пытаньне] пазбаўленьня апякунства».

Паводле Рамановіча, 6 жніўня ён атрымаў ліст з паведамленьнем, што рашэньне аб пазбаўленьні яго права на апякунства прынятае.

2 жніўня сілавікі правялі рэйд па Пінску, з вобшукамі і затрыманьнямі. У выніку рэйду па палітычна матываваных справах арыштавалі або аштрафавалі 11 чалавек. Сярод затрыманых у гэты дзень быў праваабаронца Алесь Рамановіч. Паводле праваабаронцы, затрымлівалі яго жорстка, пры затрыманьні арыштавалі грошы, якія належаць ягонаму бацьку (2000 даляраў і 600 эўра), яны былі ў кішэні ягоных штаноў.

Да суда Рамановіч быў у ізалятары часовага ўтрыманьня. 4 жніўня яго аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (960 рублёў) па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў), у яго таксама канфіскавалі тэлефон. Па словах праваабаронцы, у пастанове на ператрус, зь якой прыйшлі да яго і іншых актывістаў, было пазначана, што ён «пакідае камэнтары ў чаце «Пінск для жыцьця».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG