Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карпарацыя MARS адмовілася беларусізавацца — корм для катоў і сабак, жуйка і батончыкі для людзей будуць безь беларускай мовы на ўпакоўках


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Адказ з адмовай пісаць на таварах у тым ліку па-беларуску атрымаў грамадзкі актывіст Ігар Случак.

Таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Марс СЕАБ» не дадасьць беларускую мову на ўпакоўку. Пра гэта напісаў у афіцыйным адказе абаронцу беларускай мовы генэральны дырэктар беларускага прадстаўніцтва кампаніі Міхаіл Сегень.

Карпарацыя Марс адмовілася зьмяшчаць беларускую мову на ўпакоўку
Карпарацыя Марс адмовілася зьмяшчаць беларускую мову на ўпакоўку

«Калі раптам вы захочаце зьесьці Milky Way, Snickers, M&M’s, пажаваць Orbit ці Wrigley, пакарміць коціка ці сабачку Pedigree, Royal Canin або Whiskas, памятайце, што карпарацыя MARS ня будзе дадаваць беларускую мову на сваю прадукцыю. Бо можа.

PS. Абарот у 35 мільярдаў даляраў не дазваляе гаварыць аб тым, што пытаньне ў грашах і адсутнасьці кваліфікаваных перакладчыкаў — у вытворцы 130 тысяч супрацоўнікаў», — напісаў Ігар Случак па атрыманьні ліста ў адказ і зьмясьціў яго фрагмэнт у фэйсбуку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG