Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін шукае супрацоўніцтва з вытворцам «Байрактараў»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін шукае супрацоўніцтва з турэцкай кампаніяй Baykar, вытворцам вядомых бесьпілотнікаў «Байрактар».

Аб гэтым прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў на зьезьдзе «Партыі справядлівасьці і разьвіцьця», перадае CNN Turk.

«Пуцін сказаў мне, што хоча працаваць з кампаніяй Baykar. Ён прапанаваў стварыць завод у Расіі, як гэта зрабілі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах», — сказаў Эрдаган.

5 жніўня прэзыдэнт Турэччыны плянуе сустрэцца з расейскім прэзыдэнтам у Сочы. СМІ дапускаюць, што бакі могуць абмяркоўваць супрацоўніцтва па бесьпілотніках.

Раней гендырэктар Baykar Халук Байрактар заявіў у інтэрвію CNN, што кампанія не зьбіраецца прадаваць дроны Расеі.

Дроны турэцкай вытворчасьці знаходзяцца на ўзбраеньні ўкраінскага войска з 2021 года. Пасьля пачатку вайны пастаўкі турэцкіх узбраеньняў сталі выклікаць незадаволенасьць Масквы. У выніку Турэччына засакрэціла продажу «Байрактараў» Кіеву.

Саўладальнік і тэхнічны дырэктар Baykar — Сяльчук Байрактар - прыходзіцца Эрдагану зяцем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG