Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Санкцыі праваліліся, для перамоваў няма шанцаў, Украіне вайну ня выйграць» – Орбан заклікаў да новай стратэгіі ЭЗ


Прэм'ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан
Прэм'ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан

Эўразьвязу патрэбная новая стратэгія адносна вайны ва Ўкраіне, паколькі санкцыі супраць Масквы не спрацавалі, – заявіў прэм'ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан у Румыніі, піша Reuters.

«Неабходная новая стратэгія, якая павінна засяродзіцца на мірных перамовах і складаньні добрых мірных прапановаў... замест перамогі ў вайне», – сказаў Орбан.

Ён адзначыў, што заходняя стратэгія па Ўкраіне будуецца на чатырох кітах: Украіна можа выйграць вайну з Расеяй з дапамогай заходняй зброі, санкцыі аслабяць Расею і дэстабілізуюць яе лідэрства, санкцыі нашкодзяць Расеі больш, чым Эўропе, і што сьвет стане ў чаргу на падтрымку Эўропы.

Але, паводле яго, гэтая стратэгія пацярпела няўдачу, паколькі ўрады ў Эўропе «валяцца як косткі даміно», цэны на энэрганосьбіты рэзка вырасьлі, і цяпер патрэбная новая стратэгія.

«Мы сядзім у машыне, у якой праколатыя ўсе чатыры колы: цалкам зразумела, што так вайну ня выйграць», – сказаў Орбан.

Ён дадаў, што такім чынам Украіна ніколі ня выйграе вайну «проста таму, што расейскае войска мае асымэтрычную перавагу».

Орбан заявіў, што для мірных перамоваў паміж Расеяй і Ўкраінай няма ніякіх шанцаў. «Паколькі Расея хоча гарантый бясьпекі, гэтую вайну можна скончыць толькі мірнымі перамовамі паміж Расеяй і Амэрыкай», – сказаў ён.

Орбан, пераабраны ў красавіку на чацьвёрты тэрмін запар, зноў паўтарыў, што Вугоршчына – сябра NATO – ня будзе ўмешвацца ў вайну ва Ўкраіне, таму што гэта паставіць пад пагрозу яе насельніцтва. Раней ён заяўляў, што Вугоршчына не жадае падтрымліваць эмбарга ці абмежаваньні ЭЗ на імпарт расейскага газу, паколькі гэта падарве яе эканоміку, якая прыкладна на 85% залежыць ад імпарту расейскага газу.

  • Міністар замежных спраў Вугоршчыны Петэр Сіярта ў чацьвер наведаў Маскву, каб дамовіцца аб дадатковых пастаўках газу і абмеркаваць вайну ва Ўкраіне.
  • На сумеснай з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым прэс-канфэрэнцыі Сіярта заявіў, што ў Эўропе энэргетычны крызіс, а Вугоршчына павінна забясьпечыць сябе газам для ацяпляльнага сэзону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG