Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пабудуе «абаронены ад шпіёнаў» бункер для сакрэтных перамоваў


Ілюстрацыйнае фота. Паседжаньне лідэраў ЭЗ
Ілюстрацыйнае фота. Паседжаньне лідэраў ЭЗ

Эўразьвяз пабудуе ў Брусэлі бункер для сакрэтных перамоваў лідараў краінаў ЭЗ, які будзе абаронены ад праслухоўваньня «з боку расейскіх і іншых асобаў», піша EUObserver са спасылкай на мэмарандум ЭЗ з апісаньнем праекту, які ёсьць у распараджэньні рэдакцыі.

Кошт бункера складзе каля 8 мільёнаў эўра. У ім змогуць адначасова знаходзіцца каля 100 чалавек: да 34 кіраўнікоў, 34 пратакалісты, а таксама тэхнічны і абслуговы пэрсанал.

Пакой таксама можа выкарыстоўвацца для сустрэч на больш нізкім узроўні — з амбасадарамі і іншымі высокапастаўленымі асобамі ЭЗ.

Бункер будзе адключаны ад інтэрнэту, але будзе мець унутраную тэхналёгію канфэрэнц-сувязі, забясьпечаны вялікім экранам і мікрафонамі, падключанымі да 30 аднолькава бясьпечных кабінак для перакладчыкаў.

Заля пасяджэньняў і кабіны будуць «закутыя» ў сэртыфікаваны NATO ізаляцыйны каркас, Любы, хто ўваходзіць у бункер (нават прыбіральixsr), павінен мець допуск Secret EU, а таксама пакінуць у спэцыяльных шафках па-за бункерам ноўтбукі, тэлефоны, смарт-гадзіннікі і нават слыхавыя апараты.

Аб’ект плянуюць пабудаваць да 2024 года ў комплексе Рады ЭЗ у Брусэлі, дзе праводзяцца саміты. Дакладнае месца пакуль ня вызначанае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG