Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 4 ліпеня: аштрафавалі кіраўніка Барысаўскай арганізацыі БСДП


Алесь Абрамовіч
Алесь Абрамовіч

У Беларусі не спыняецца перасьлед грамадзян за выказваньне сваіх поглядаў.

Штраф за рэпосты

Старшыню Барысаўскай гарадзкой арганізацыі БСДП аштрафавалі за два рэпосты ў сацсетках. Па інфармацыі праваабаронцаў, Алеся Абрамовіча затрымалі 28 чэрвеня і трое сутак утрымлівалі ў ізалятары часовага ўтрыманьня Барысаўскага РАУСа.

На Абрамовіча склалі два пратаколы па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Суд Барысаўскага раёну прызнаў яго вінаватым у тым, што ён зрабіў рэпост інфармацыйных матэрыялаў са свастыкай, а таксама за рэпост зь «Белсату», які прызнаны ўладамі «экстрэмісцкім».

Агулам Абрамовіча аштрафавалі на 1280 рублёў.

Чыгуначніка з Оршы за абразу прэзыдэнта асудзілі на 1.5 гады калёніі

Суд Оршы і Аршанскага раёна 4 ліпеня вынес прысуд мясцоваму жыхару Аляксею Чэкелю, якога абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі(ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала судзьдзя Юлія Вяршыніна.

Вядома, што Чэкель да затрыманьня працаваў на чыгунцы, з месца працы ў суд прадстаўленая станоўчая характарыстыка.

Паводле матэрыялаў абвінавачаньня Аляксей Чэкель пакінуў два абразьлівыя камэнтары пад пастамі пра Аляксандра Лукашэнку ў групах «Вікінг» і «Мая краіна Беларусь».

Суд палічыў зьмякчальнымі абставінамі наяўнасьць у абвінавачанага на выхаваньні непаўнагадовага сына.

Судзьдзя Вяршыніна прызнала віну Чэкеля даказанай і прысудзіла яму 1.5 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG