Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчына даслаў на электронную пошту сайту Лукашэнкі пагрозы, яго асудзілі на 7 гадоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі вынесьлі прысуд — сем год калёніі ўзмоцненага рэжыму за пагрозы гвалту ў дачыненьні Лукашэнкі і сілавікоў.

У судзе Ленінскага раёну Менску вынесьлі прысуд Ігару Карпіцкаму, абвінавачанаму паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Справу разглядала судзьдзя Тацяна Шоцік, піша «Вясна».

Ігару Карпіцкаму выставілі абвінавачваньні ў:

  • «абразе прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь» (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу);
  • «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК);
  • «гвалце альбо пагрозе гвалту ў дачыненьні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі» (часткі 1 і 2 арт. 366 КК);
  • «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Згодна з абвінавачваньнем, Карпіцкі паслаў на электронную пошту афіцыйнага інтэрнэт-парталу Лукашэнкі некалькі паведамленьняў, у тэксьце якіх выказаў пагрозы гвалту ў дачыненьні Лукашэнкі. Таксама ён даслаў паведамленьне, у якім выказаў абразы Івану Кубракову і Дзьмітрыю Балабу — вядомым камандзірам сілавікоў.

Таксама ён даслаў «паведамленьне з пагрозамі гвалту, зьнішчэньня і пашкоджаньня маёмасьці» супрацоўнікам Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь.

Паводле заключэньня мэдычнай экспэртызы, у пэрыяд зьдзяйсьненьня злачынстваў Карпіцкі пакутаваў на псыхічнае захворваньне, але мог усьведамляць фактычны характар і грамадзкую небясьпеку сваіх дзеяньняў і кіраваць імі. Патрэбы ў прымусовых мерах бясьпекі і лячэньня ён ня мае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG