Па якім артыкуле заведзена крымінальная справа пакуль невядома, піша Вясна.
23 чэрвеня сілавікі затрымалі дырэктара і галоўнага бухгальтара dev.bу — Віталя і Алену Андросаў. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што «пара гуляла важную ролю ў працы парталу, на якім мэтанакіравана распальваліся нэгатыўныя эмоцыі да сваёй краіны ва ўгоду так званым эўрапейскім каштоўнасьцям».
«Дэв Бай Мэдыя» зьяўляецца рэзыдэнтам Парка высокіх тэхналёгій. Партал dev.by зьявіўся ў 2009 годзе. Акрамя навін IT-сфэры ён надае паслугі па пошуку кандыдатаў для працаўладкаваньня, публікуе дасьледаваньні рынку.