Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўрадзе расказалі, ці плянуюць далей павышаць пэнсійны ўзрост у Беларусі


Тэма далейшага павышэньня пэнсійнага ўзросту ўрадам не абмяркоўваецца, заявіў 24 чэрвеня намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка.

«Што да павелічэньня пэнсійнага ўзросту, у нас нават і ў абмеркаваньні такіх тэмаў няма. Мы зараз плаўна перайшлі да пэнсійнага ўзросту для мужчын — 63 гады, для жанчын — 58 гадоў. І мы павінны адчуць, як будзе функцыянаваць наша эканоміка, сацыяльная сфэра ў існых умовах», — сказаў Ігар Петрышэнка на сумесным пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі, піша БелТА.

Напярэдадні дырэктар Бізнэс-саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў ім. Куняўскага Жанна Тарасевіч прапанавала паэтапна павысіць пэнсійны ўзрост для жанчын да 63 гадоў.

Сёлета завяршылася пэнсійная рэформа, якая пачалася ў 2017-м: з 2022 году ў Беларусі мужчыны выходзяць на пэнсію ў 63 гады, а жанчыны — у 58. У 2019 годзе ўлады абмяркоўвалі далейшае павышэньне пэнсійнага ўзросту пасьля 2022 году, але толькі для жанчын. Яшчэ больш павысіць пэнсійны ўзрост раілі і ў МВФ.

Сярэдняя працягласьць жыцьця жанчын у Беларусі складае каля 78 гадоў, а мужчын — 64 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG