Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вікіпэдысту Марку Бернштэйну прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі»


Марк Бернштэйн
Марк Бернштэйн

Суд Заводзкага раёну Менску прысудзіў 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хатняя хімія») аўтару Вікіпэдыі Марку Бернштэйну, паведаміла «Медиазоне» сваячка Бернштэйна.

Менавіта такі тэрмін і запытваў для Бернштэйна пракурор. Судзьдзя Анастасія Асіпчык прызнала яго вінаватым у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

11 сакавіка Марка Бернштэйна затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС. Як сьцьвярджаў іншы праўладны тэлеграм-канал, першапачаткова ўвагу да блогера з боку ГУБАЗіК прыцягнула яго рэдактарская праца над артыкуламі ў Вікіпэдыі, прысьвечанымі вайне ва Ўкраіне, а пасьля затрыманьня ў Бернштэйна «паглядзелі тэлефон, а там гатовая крымінальная справа ўжо па нашым заканадаўстве...»

12 сакавіка суд арыштаваў Бернштэйна на 15 дзён па адміністрацыйным артыкуле аб «непадпарадкаваньні службовай асобе» (артыкул 24.3 КаАП). Пасьля гэтага ён так і ня выйшаў на волю. Пазьней стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу.

Марк Бернштэйн — плённы аўтар Вікіпэдыі і блогер. Уваходзіць у сьпіс 50 найлепшых аўтараў Вікіпэдыі ў расейскамоўным сэгмэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG