Пракуратура Савецкага раёну Менску заявіла, што выявіла факты прапановы грамадзянам для куплі на электроннай пляцоўцы kufar.bу, а таксама ў інтэрнэт-крамах OZON і Bestbooks.bу кніжных выданьняў, уключаных у Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Пракуратура паведаміла, што па выніках выкананьня акта нагляду ўсе парушэньні былі зьліквідаваныя, пачалі адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт. 19.11 Кодэксу Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйных правапарушэньнях» («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданьне, захоўваньне або перавозка з мэтай распаўсюджваньня такой інфармацыі»). Артыкул прадугледжвае штраф да 500 базавых велічыняў (16 тысяч рублёў).
У траўні 2022 году ў сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які публікуе Міністэрства інфармацыі Беларусі, зьявіўся раман беларускага пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы».