Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк пакінулі бязь зьменаў


Паліна Шарэнда-Панасюк у судзе. Берасьце, 8 чэрвеня 2021 году
Паліна Шарэнда-Панасюк у судзе. Берасьце, 8 чэрвеня 2021 году

Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1222 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.

Летась палітзьняволеную актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі на 2 гады калёніі. На волю яна павінна была выйсьці сёлета ў верасьні.

Аднак 7 красавіка суд у закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскай жаночай калёніі асудзіў Паліну дадаткова на 1 год зьняволеньня. У лютым яе абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы. Прысуд вынес судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомля Мікалай Крупадзёраў.

Паліна паспрабавала аспрэчыць гэты вырак у Гомельскім абласным судзе, але рашэньне суду першай інстанцыі засталося бязь зьменаў, паведамляе «Белсат».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG