Лінкі ўнівэрсальнага доступу

50 чалавек пры кожным сельсавеце. Лукашэнка расказаў, якім бачыць народнае апалчэньне ў Беларусі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка 3 чэрвеня, адказваючы на пытаньні журналістаў, расказаў, навошта спатрэбілася ствараць народнае апалчэньне і якім яно будзе, паведамляе БелТА.

На думку Лукашэнкі, гэта павінны быць групы прыкладна з 50 чалавек пры кожным сельсавеце, навучаныя валоданьню асноўнай зброяй.

«Аднак бескантрольнай раздачы зброі, як гэта здарылася ва Ўкраіне, быць не павінна, — заявіў Лукашэнка. — Усе нашы тэрытарыялы прыпісаныя, арганізаваныя ў палкі, батальёны. Мы ведаем прозьвішчы, усе іхныя дадзеныя. І зброя для іх нарыхтаваная — на кожны раён, кожны батальён».

У выпадку ваенных дзеяньняў атрады народнага апалчэньня могуць трансфармавацца ў партызанскі рух, лічыць Лукашэнка. Паводле яго, народнае апалчэньне можа быць рэзэрвам для тэрытарыяльнай абароны, якую ён загадаў стварыць раней.

Таксама Лукашэнка нагадаў аб сваім рашэньні ўзброіць супрацоўнікаў МНС, каб у выпадку канфлікту або ваенных дзеяньняў задзейнічаць іх у ваенных мэтах нароўні з войскам.

Пра тое, што ў Беларусі могуць стварыць народнае апалчэньне, 27 траўня журналістам заявіў міністар абароны Віктар Хрэнін, адпаведны загад даў Лукашэнка. Паводле Хрэніна, у цяперашняй «няпростай ваенна-палітычнай абстаноўцы, якая складваецца вакол Беларусі», тэрытарыяльная абарона «можа аказаць вырашальнае дзеяньне ва ўзброеным канфлікце».

  • Беларусь ад пачатку вайны ва Ўкраіне дазволіла Расеі скарыстаць сваю тэрыторыю для нападаў на Ўкраіну з поўначы. Расейцы выкарыстоўваюць беларускія аэрадромы для палётаў і беларускія пляцоўкі для ракетных абстрэлаў гарадоў Украіны.
  • Паводле Генштабу Ўкраіны, з пачатку вайны з тэрыторыі Беларусі зафіксавалі 1 211 вылетаў авіяцыі — звыш 20% ад агульнай колькасьці — і 61 пуск крылатых ракет тыпу «Іскандэр».
  • Расейскія войскі дасюль застаюцца на аэрадроме «Зябраўка» пад Гомлем, у Асіповічах і Мазырскім раёне, заўважаюць расейскую вайсковую тэхніку ў Беларусі і на дарогах.
  • Нядаўна Аляксандар Лукашэнка заявіў пра тэрміновае стварэньне новага апэрацыйнага вайсковага камандаваньня ў Беларусі — паўднёвага, матывуючы гэта «эскаляцыяй баявых дзеяньняў ва Ўкраіне».
  • 10 траўня Міністэрства абароны заявіла аб пачатку другога этапу праверкі сіл апэратыўнага рэагаваньня, сілы спэцыяльных апэрацый Беларусі разгарнулі на трох тактычных кірунках ля мяжы з Украінай.
  • 2 траўня ў Генштабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі, што беларускія войскі пачалі заміноўваць памежную з Украінай і Польшчай тэрыторыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG