Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Адміністрацыя Байдэна ўхваліла пастаўкі ва Ўкраіну ракетных сыстэм залпавага агню


Рэактыўная сыстэма залпавага агню HIMARS
Рэактыўная сыстэма залпавага агню HIMARS

Ужо на наступным тыдні адміністрацыя Джо Байдэна можа заявіць аб адпраўцы ва Ўкраіну ракет вялікай далёкасьці, паведамляюць New York Times і Wall Street Journal са спасылкай на ананімных суразмоўцаў ва ўрадзе.

Як паведамляе WSJ, верагодна, гаворка ідзе пра ўстаноўкі M31 GMLRS (Guided Multiple Launch Rocket System). Далёкасьць стральбы ўстановак у залежнасьці ад боепрыпасу складае ад 70 да 500 кілямэтраў і перавышае дзясяткі кілямэтраў далёкасьць сыстэм, якія знаходзяцца на ўзбраеньні ўкраінскага войска.

Таксама ЗША таксама могуць адправіць ва Ўкраіну РСЗА HIMARS на колавым шасі. Яны здольныя перавозіць кантэйнэр, загружаны шасьцю ракетамі GMLRS або адной, больш буйной кіраванай ракетай, і могуць хутка рухацца пасьля стрэлу.

Паводле NYT, ананімны чыноўнік заявіў, што новая зброя можа паступіць ва Ўкраіну празь некалькі тыдняў.

Прадстаўнік Пэнтагону Джон Кірбі на брыфінгу, камэнтуючы магчымыя пастаўкі, заявіў, што «ня будзе забягаць наперад і гаварыць аб рашэньнях, якія яшчэ не прынятыя».

Раней ЗША былі асьцярожныя ў сваіх заявах аб адпраўцы зброі ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG