Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: колькасьць уцекачоў у сьвеце ўпершыню перавысіла 100 мільёнаў


Украінскія ўцекачы на шляху ў Варшаву
Украінскія ўцекачы на шляху ў Варшаву

Колькасьць уцекачоў і ўнутрана перамешчаных асобаў, вымушаных пакінуць свае дамы праз парушэньні правоў чалавека і гвалт, упершыню за гісторыю назіраньняў перавысіла 100 мільёнаў.

Такія зьвесткі абнародавала ў панядзелак у Жэнэве Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў.

Гэта шмат у чым адбылося праз вайну ва Ўкраіне, адзначаюць экспэрты. Паводле падлікаў ААН, з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну больш за 14 мільёнаў украінцаў сталі ўцекачамі. Шэсьць мільёнаў зь іх пакінулі краіну, а восем мільёнаў вымушаныя былі пакінуць свае дамы і сталі ўнутрана перамешчанымі асобамі.

У справаздачы Цэнтру маніторынгу ўнутранага перамяшчэньня (IDMC) гаворыцца, што цяперашняя колькасьць уцекачоў у сьвеце ўжо перавышае адзін адсотак насельніцтва Зямлі. У гэтыя падлікі ўключаныя людзі, якія пакінулі свае краіны, просяць палітычнага прытулку за мяжой, а таксама 53,2 мільёна чалавек, якія сталі ўнутранымі ўцекачамі праз канфлікты ў іх краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG