Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіну вярнуліся больш за мільён уцекачоў


Украінскія ўцекачы з Марыюпалю, ілюстрацыйнае фота
Украінскія ўцекачы з Марыюпалю, ілюстрацыйнае фота

Пра гэта паведаміў пасол Украіны ў Вялікай Брытаніі Вадзім Прыстайка, выступаючы ў брытанскім парлямэнце, піша BBC.

Паводле яго, жыхарам Кіева і Харкава рэкамэндавалі не сьпяшацца зь вяртаньнем, бо да канца бясьпечнай сытуацыю ў гарадах назваць нельга.

Паводле дадзеных агенцтва ААН у справах уцекачоў, Украіну ад пачатку вайны пакінулі больш за 6,3 млн чалавек. Большасьць зь іх выехалі ў Польшчу, Румынію, Расею, Вугоршчыну, Малдову і Славаччыну.

У ААН зьвяртаюць увагу на свабоднае перамяшчэньне людзей у межах шэнгенскай зоны, у сувязі з чым прадстаўленыя даныя адлюстроўваюць толькі тых людзей, што перасеклі мяжу з Вугоршчынай, Польшчай і Славаччынай. Гэтыя краіны мяжуюць з Украінай. Шмат хто пераехаў далей у іншыя краіны, мяркуюць у арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG