Як паведаміў генэральны сакратар Альянсу Енс Столтэнбэрг, пярэчаньні супраць гэтага зьняла нават Турэччына, якая раней іх мела.
Якія наступствы будзе мець гэты раўнд пашырэньня NATO? Свае адказы прапануе DW.
- Працягласьць агульнай мяжы Расеі з краінамі-чальцамі альянсу павялічыцца ў два разы — да 2600 кілямэтраў.
- NATO наблізіцца да межаў РФ: мяжа Альянсу будзе знаходзіцца ўсяго ў 200 кілямэтрах ад Санкт-Пецярбургу.
- Фінляндыя можа мабілізаваць да 280 тысячаў вайскоўцаў, фінская армія добра навучаная і аснашчаная.
- Усе краіны, якія маюць выхад да Балтыйскага мора, акрамя Расеі, стануць чальцамі Альянсу. NATO стане прасьцей праводзіць апэрацыі ў рэгіёне.
- У Швэцыі ёсьць 5 вельмі сучасных падводных лодак і больш за 100 сучасных зьнішчальнікаў.
- Пад кантроль Альянсу пяройдзе тэрыторыя выспы Готланд, зь якой можна абараняць большую частку Балтыйскага мора, а таксама краіны Балтыі.