Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўная партыя Швэцыі выступіла за ўступленьне краіны ў NATO — Reuters


Швэдзкія вайскоўцы на вучэньнях
Швэдзкія вайскоўцы на вучэньнях

Сацыял-дэмакраты, якія кіруюць у Швэцыі, заявілі сёньня, што падтрымліваюць уступленьне краіны ў NATO

Пра гэта паведамляе Reuters.

Сацыял-дэмакратычная партыя на працягу дзесяцігодзьдзяў выступала супраць ініцыятываў наконт уступленьня Швэцыі ў Паўночнаатлянтычны альянс.

Цяпер, пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, сацыял-дэмакраты зьмянілі сваю пазыцыю і стваралі вялікую парлямэнцкую большасьць на карысьць сяброўства Швэцыі ў Альянсе.

Суседняя Фінляндыя ўжо афіцыйна падала сваю заяўку на ўступленьне ў NATO. Паводле Reuters прэм’ер-міністарка Магдалена Андэрсан падасьць заяўку на ўступленьне Швэцыі ў альянс на працягу некалькіх дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG