Затрыманьне журналіста Intex‑Press
Улады сьцьвярджаюць, што мужчына перасылаў у некаторыя каналы фота расейскай вайсковай тэхнікі.
Карэспандэнта выданьня Intex‑Press Юрыя Ганцарэвіча затрымалі за фота расейскай вайсковай тэхнікі, піша «Медиазона» са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.
У рэдакцыі Intex-Press распавялі, што Ганцарэвічу прысудзілі 10 дзён арышту ў адміністрацыйнай справе.
Паводле якога артыкулу асудзілі журналіста, невядома.