Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: Беларусь страціла вялікага і добрага чалавека


Паўліна Сурвіла, Івонка Сурвіла і Станіслаў Шушкевіч. ЗША, 2008 г.
Паўліна Сурвіла, Івонка Сурвіла і Станіслаў Шушкевіч. ЗША, 2008 г.

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла прыгадвае Станіслава Шушкевіча.

«Зь вялізарным сумам даведалася пра сьмерць вялікага чалавека, добразычлівага, ветлівага, першага старшыні незалежнай Беларусі доктара Станіслава Шушкевіча, — кажа Івонка Сурвіла. — Мела гонар ведаць яго трыццаць гадоў. Апошні раз бачыліся на пахаваньні ў Вільні Кастуся Каліноўскага ў 2019 годзе.

Між маіх лепшых успамінаў — „Беларускі тыдзень“ у амэрыканскім унівэрсытэце Wartburg College, арганізаваны Цэнтрам беларускіх дасьледаваньняў у Амэрыцы, дзе мы разам прадстаўлялі Беларусь.

Хачу сёньня выказаць глыбокае спачуваньне спадарыні Ірыне і ўсяму беларускаму народу з прычыны страты такога вялікага і добрага чалавека. Хай будзе яму пухам беларуская зямля».

Станіслаў Шушкевіч, Івонка Сурвіла, Зян, 5 траўня 2009
Станіслаў Шушкевіч, Івонка Сурвіла, Зян, 5 траўня 2009

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG