Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 30 гадоў кіраваньня Лукашэнкі дэфіцыт кадраў на рынку працы Беларусі вырас амаль у 9 разоў


Рабочыя ў Мазырскім НПЗ, ілюстрацыйнае фота
Рабочыя ў Мазырскім НПЗ, ілюстрацыйнае фота

Паводле зьвестак інфармацыйнага парталу дзяржаўнай службы занятасьці на 23 красавіка, арганізацыі Беларусі шукалі 200 691 працаўніка.

Колькасьць свабодных працоўных месцаў (вакансій), заяўленых арганізацыямі Беларусі ў органы па працы, занятасьці і сацыяльнай абароны, за апошнія 30 гадоў вырасла ў 8,8 раза (з 18 315 да 161 281), вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Найгоршая дынаміка ў Берасьцейскай вобласьці, дзе колькасьць вакансій за гэты час вырасла ў 31,3 раза (з 714 да 22 340).

У топ-3 паводле росту колькасьці вакансій за апошнія 30 гадоў таксама знаходзяцца Горадзенская і Менская вобласьці — у 18 разоў (з 1034 да 18 610) і 16,7 раза (з 1481 да 24 671) адпаведна.

Далей ідуць Гомельская вобласьць — рост у 8,2 раза (з 2294 да 18 800), Віцебская — у 8,1 раза (з 2220 да 18 075), Магілёўская — у 7,6 раза (з 2216 да 16 953) і Менск — у 5 разоў (з 8356 да 41 834).

У лютым 2025 году ў беларускай эканоміцы было занята 4 мільёны 141 тысяча чалавек — на 0,22% больш, чым у студзені (4 млн 131,6 тыс.), і на 0,2% больш, чым год таму (4 млн 132,9 тыс.), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз афіцыйнай статыстыкі.

У 1994 годзе прэзыдэнтам Беларусі стаў Аляксандар Лукашэнка, які дагэтуль застаецца ва ўладзе.

Паводле Белстату, за апошнія пяць гадоў насельніцтва Беларусі скарацілася на 300 тысяч чалавек, і гэта калі ня ўлічваць вынікаў масавай палітычнай эміграцыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG