Лінкі ўнівэрсальнага доступу

150 дзён пратэстаў — у Тбілісі праходзіць «Марш свабоды»


Тбілісі, Грузія. 26 красавіка 2025 году
Тбілісі, Грузія. 26 красавіка 2025 году

У Тбілісі праходзіць «Марш свабоды» — пратэстнае шэсьце ў 150-ы дзень антыўрадавых дэманстрацый.

У акцыі бяруць удзел бацькі, сваякі, сябры і прыхільнікі людзей, затрыманых па крымінальных артыкулах пасьля ўдзелу ў праэўрапейскіх мітынгах. Менавіта бацькі арыштаваных узначалілі шэсьце, піша «Рэха Каўказа».

Удзельнікі акцыі з патрабаваньнямі «Адстаўка нелегітымнага ўрада» і «Свабоду закладнікам рэжыму» сабраліся ля станцыі мэтро «Дзідубе», а пасьля накіраваліся ў бок будынка гарадзкой пракуратуры.

Каля Міністэрства аховы здароўя пратэстоўцы перакрылі некалькі палос руху на праспэкце Цэрэтэлі. На месца прыехала паліцыя.

Акцыі пратэсту праходзяць у Грузіі ўжо больш за чатыры месяцы. Яны ўспыхнулі пасьля таго, як прэмʼер-міністар Іраклій Кабахідзэ заявіў аб зьняцьці пытаньня аб адкрыцьці перамоваў аб уступленьні Грузіі ў Эўразьвяз да канца 2028 года. Дэманстранты патрабуюць адстаўкі ўрада і правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў, абвінавачваючы ўлады ў аўтарытарызьме і адыходзе ад дэмакратычных прынцыпаў.

Бесперапынныя акцыі пратэсту прымусілі кіруючую партыю «Грузінская мара» адмовіцца ад мерапрыемства на праспэкце Руставелі 9 красавіка, у дзень аднаўленьня незалежнасьці Грузіі, а таксама ад сьвяткаваньня Дня незалежнасьці 26 траўня. Як стала вядома, сьвяточныя мерапрыемствы ў гэты дзень урад заплянаваў за межамі галоўнага сталічнага праспэкта Руставелі — у Аляксандраўскім садзе і плошчы Арбэліяні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG