Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку працяглага галаданьня ў акупаванай Бучы памерла вядомая ўкраінская мастачка


Любоў Панчанка, архіўнае фота
Любоў Панчанка, архіўнае фота

Мэр Бучы Анатоль Федарук паведаміў, што на 85-м годзе жыцьця памерла вядомая ва Ўкраіне мастачка-шасьцідзясятніца Любоў Панчанка.

Падчас акупацыі Бучы яна заставалася ў горадзе і каля месяца галадала.

«Адышла ў вечнасьць ганаровая грамадзянка горада, ляўрэатка прэміі імя Васіля Стуса, мастачка-мадэльерка Любоў Панчанка. Яна — з асяродку патрыётаў-шасьцідзясятнікаў, якія, нягледзячы на ціск Крамля, разьвівалі ўкраінскую культуру ў часы савецкай цэнзуры. Уся яе творчасьць мела ярка выражаны ўкраінскі каларыт, з-за чаго Любоў Міхайлаўну перасьледавалі, а яе творчасьць замоўчвалі. Любоў Панчанка не змаглі зламаць у КГБ, але мастачка вельмі пацярпела падчас новага расійскага нашэсьця», — напісаў мэр Бучы Анатоль Федарук.

Украінскія СМІ раней паведамлялі, што Панчанка, зьнясіленая доўгім галаданьнем у акупаванай Бучы, 2 красавіка трапіла ў бальніцу. Яна была ляжачая і мела патрэбу ў пастаянным доглядзе.

Панчанка ў 1960-я гады была адной з прадстаўнікоў новага ўкраінскага мастацтва, якія выкарыстоўвалі ў сваіх працах нацыянальныя матывы. Яна стварала як графічныя і жывапісныя работы, так і мадэлі адзеньня ды арнамэнтальнай вышыўкі, якія друкаваліся ў папулярных у тыя часы часопісах для жанчын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG