Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Кіеўскай вобласьці выявіла новае пахаваньне ў Бучы


Ілюстрацыйная фатаграфія
Ілюстрацыйная фатаграфія

Паліцыя Кіеўскай вобласьці паведаміла, што выявіла новае пахаваньне паблізу Бучы — у лесе каля вёскі Міроцкае. У брацкай магіле былі целы трох мужчын са зьвязанымі рукамі і павязкамі на вачах.

Як адзначыў начальнік абласной паліцыі Андрэй Нябытаў, на целах загінулых знойдзены сьляды катаваньняў. Яны былі забітыя стрэламі ў вуха. Іх асобы высьвятляюцца. Мяркуючы з часу пахаваньня і шэрагу іншых абставінаў, мужчыны былі забітыя расейскімі вайскоўцамі ў пэрыяд, калі тыя знаходзіліся пад Кіевам.

Гэта адно са шматлікіх пахаваньняў, знойдзеных у Кіеўскай вобласьці пасьля таго, як яе пакінулі расейскія войскі. Расея адмаўляе дачыненьне сваіх вайскоўцаў да зьверстваў у Бучы, Барадзянцы і іншых гарадах пад Кіевам, называючы паведамленьні аб іх «фэйкамі».

Усяго, паводле дадзеных украінскіх уладаў, на тэрыторыі Кіеўскай вобласьці знойдзена больш за 1200 цел мірных жыхароў, якія загінулі за час расейскай акупацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG