Пра гэта паведамляе брытанская газэта The Guardian.
Вялікая Брытанія накіруе на ўсход Эўропы 8000 вайскоўцаў.
Вучэньні пройдуць на тэрыторыі ад Фінляндыі на поўначы да Паўночнай Македоніі на поўдні.
Яны заплянаваныя прыкладна на час, калі Фінляндыя і Швэцыя маюць далучацца да NATO, і ставяць на мэце стрымаць Расею ад правакацыяў, пакуль дзьве скандынаўскія краіны ня стануць афіцыйна чальцамі абарончага альянсу.
Рашэньне пра вучэньні было прынятае паралельна з рашэньнем аб пашырэньні вайсковай і эканамічнай дапамогі Ўкраіне.