Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонды ByHelp і BySOL заявілі, што дапамаглі 60 былым палітвязьням


Лягатып фонду #BY_help
Лягатып фонду #BY_help

У чарзе на дапамогу стаяць яшчэ 15 чалавек, заявілі ў фондах.

Фонд ByHelp і Фонд салідарнасьці BySOL паведамілі, што працягваюць рабіць выплаты вызваленым з турмаў палітычным зьняволеным.

«Мы зрабілі больш за 60 выплат, і ў нашай базе стаяць на чарзе яшчэ 15 чалавек. Але агульная колькасьць палітычных складае болей за тысячу, і, відаць, яна будзе й далей расьці. І нам вельмі трэба вашая дапамога», — напісаў у сваім тэлеграм-канале фонд ByHelp, гаворачы пра тое, што ў гэтай справе патрэбная ўвага і дапамога іншых грамадзян.

Першая выплата, як заявілі ў фондзе, складае €300, і арганізацыя абавязваецца зрабіць яе ўсім палітычным, хто выходзіць зь месцаў зьняволеньня.

«Далейшая нашая падтрымка ўключае дапамогу з эвакуацыяй, мэдычную ды псыхалягічную падтрымку (разам з швайцарскімі партнэрамі) ды дапамогу ўжо пасьля выезду ў Польшчу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG