«У сувязі з тым, што ўкраінскі бок падключыў аб’екты ЧАЭС да сваёй энэргасыстэмы, падача электраэнэргіі на станцыю зь Беларусі больш не ажыцьцяўляецца», — заяўляе ведамства.
У сакавіку Беларусь паставіла пад напружаньне лінію электраперадач Мазыр — Чарнобыльская і за сакавік-красавік паставіла на ЧАЭС 12,5 млн кВтч электраэнэргіі, паведамляе Мінэнэрга.
З пачатку вайны 24 лютага Чарнобыльская АЭС быў пад кантролем расейскіх войскаў. Толькі 31 сакавіка яны пакінулі тэрыторыю АЭС.