Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі мастак Кузьміч зладзіў пэрформанс каля расейскага павільёну на Біенале ў Вэнэцыі. Відэа


Пэрформанс Аляксея Кузьміча на выбарчым участку, Менск, 9 жніўня 2020 г.
Пэрформанс Аляксея Кузьміча на выбарчым участку, Менск, 9 жніўня 2020 г.

Беларускі мастак Аляксей Кузьміч, вядомы сваімі эпатажнымі пэрформансамі, разьдзеўся перад расейскім павільёнам Біенале ў Вэнэцыі

Ён выйшаў у выглядзе залатога глядыятара, напісаў на сьцяне BELO побач з назвай павільёну RUSSIA і крычаў «Хайль Гітлер», пакуль яго не забрала паліцыя. Ён назваў сваю акцыю «ТранСССРвэрсія: рэцэпт для асьвечанага едака».

У дзень прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году Кузьміч правёў акцыю на выбарчым участку ў Менску. Ён выйшаў з кабінкі для галасаваньня ў насьцёгнавай павязцы, а на грудзях прымацаваў бюлетэнь з намаляваным на ім фалічным сымбалем.

Пасьля гэта ён трапіў на Акрэсьціна, а пазьней зьехаў з краіны.

Летась мастак-акцыяніст зладзіў акцыю «Імітацыя» каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта Францыі ў Парыжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG