Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Нямеччыны ў Менску пра замену сьцяга ў Бухенвальдзе: «Імпрэзу ладзіла недзяржаўная арганізацыя»


Зьняцьце чырвона-зялёнага сьцяга перад памятнай сустрэчай у Бухэнвальдзе
Зьняцьце чырвона-зялёнага сьцяга перад памятнай сустрэчай у Бухэнвальдзе

Дыплямат выказаў шкадаваньне праўладным мітынгоўцам за тое, што на яго радзіме замянілі чырвона-зялёны сьцяг на бел-чырвона-белы падчас памятнай цырымоніі ў былым канцлягеры Бухэнвальд.

Пасол Нямеччыны ў Беларусі Манфрэд Гутэрэр 12 красавіка выйшаў да ўдзельнікаў праўладнага мітынгу, якія патрабавалі тлумачэньняў, чаму на афіцыйную акцыю памяці ахвяраў канцлягеру Бухэнвальд не запрасілі афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь і чаму прыбралі дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг.

Гутэрэр выказаў шкадаваньне за замену сьцяга, а таксама адзначыў, што арганізацыяй сустрэчы і запрашэньнямі займаліся не фэдэратыўныя ўлады, а недзяржаўная арганізацыя.

10 красавіка ў мэмарыяльным комплексе на месцы канцлягера Бухенвальд прайшла жалобная цырымонія, прымеркаваная да 77-й гадавіны вызваленьня лягера.

Фонд «Мэмарыялы Бухенвальду і Мітэльбаў-Дора» сёлета адмовіўся запрашаць на мерапрыемствы беларускую і расейскую дэлегацыі з прычыны вайны ва Ўкраіне.

Замест гэтага Беларусь на цырымоніі прадстаўляў запрошаны фондам кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка. Дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг на сустрэчы замянілі на нацыянальны беларускі бел-чырвона-белы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG