Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра «рэйкавую вайну» і кібэратакі на дзяржаўныя прадпрыемствы. «Кібэрпартызаны» — пра ўнутраную кухню


Як працуе «кухня» беларускіх хактывістаў, якія з дапамогай кібэрзброі змагаюцца з рэжымам Лукашэнкі.

  • Калі расейскія войскі толькі ўвайшлі ў Беларусь, яшчэ да пачатку вайны, адбылася першая кібэратака на Белчыгунку, каб паказаць, што «Кібэрпартызаны» супраць увядзеньня расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі і што будзе супраціў.
  • Пасьля дзьвюх атак «Кібэрпартызанаў» пасьля пачатку вайны перасоўваньне расейскіх цягнікоў спынілася цалкам. Яны цяпер спрабуюць знаходзіць абходныя шляхі, але не чыгункаю. «Кібэрпартызаны» даюць украінцам больш часу, каб перагрупавацца для падрыхтоўкі магчымай атакі з боку Беларусі. Партызаны дапамагаюць запавольваюць расейскія цягнікі, якія перавозяць бэнзін, салярку для танкаў і г.д.
  • Інфармацыя — гэта ўлада.
  • «Кібэрпартызанаў» не затрымлівалі ў Беларусі. Калі такая інфармацыя зьяўлялася, гэта фэйк. Былі спробы трапіць у рух «Кібэрпартызанаў», аднак існуе такая сыстэма вэрыфікацыі, што людзям з КДБ туды трапіць вельмі цяжка.
  • «Кібэрпартызаны» маюць доступ да баз ДАІ, пашпартных баз, а таксама міліцэйскіх інстытуцый.
  • Унутры рэжыму запісваюць усіх: ад простых людзей да чыноўнікаў высокага рангу, якія маюць доступ да Лукашэнкі. Аднак у самой сыстэме людзі не давяраюць адзін аднаму.
  • Калі «Кібэрпартызаны» ламаюць сыстэмы, яны зьвяртаюць увагу на тое, як непрафэсійна зробленыя сыстэмы баз інфармацыі. Рэжым не ўкладаў сілы ў кібэрбясьпеку. Напрыклад, «Кібэрпартызанаў» зьдзівіла, што Белчыгунка дагэтуль выкарыстоўвае Windows XP, якая ў асяродзьдзі хактывістаў і айцішнікаў лічыцца сыстэмай-«дыназаўрам». Некаторыя дзяржаўныя прадпрыемствы выкарыстоўваюць пірацкае праграмнае забесьпячэньне, якое можна ўзламаць.
  • У ключавую інфраструктуру рэжым не ўкладаў грошы і сілы, гэта тэндэнцыя для дыктатур.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG