Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: На Беларускай чыгунцы адбылося больш за 80 дывэрсій


Спаленая рэлейная шафа
Спаленая рэлейная шафа

Намесьнік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч сказаў, што апошнім часам на Беларускай чыгунцы адбылося больш за 80 дывэрсій.

Такую лічбу Казакевіч агучыў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

Паводле МУС, усе «тэрарыстычныя напады» маюць падобны почырк. Казакевіч заявіў, нібыта ўсе затрыманыя «рэйкавыя партызаны» дзейнічаюць з карысьлівых матываў.

30 сакавіка сілавікі затрымалі чатырох беларусаў, якіх падазраюць у дывэрсіях на чыгунцы. Двух чалавек моцна паранілі, іх давялося шпіталізаваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG