Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыне, якая гадуе 13 дзяцей, прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за камэнтар пра Лукашэнку


Вікторыя Онахава-Жураўлёва з мужам і іх 13 дзяцей
Вікторыя Онахава-Жураўлёва з мужам і іх 13 дзяцей

28 і 29 сакавіка ў пружанскім судзе разглядалася крымінальная справа супраць Вікторыі Онахавай-Жураўлёвай.

Тэлеграм-канал «Вясны» паведамляе, што жанчыну абвінавачвалі па ч.2 арт.367 КК («Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»). Згодна з вэрсіяй абвінавачваньня, Онахава-Жураўлёва пакінула ў тэлеграм-чаце камэнтар з паклёпам на Лукашэнку.

Судзьдзя Бальшакова прысудзіла Вікторыі тры гады «хатняй хіміі».

Вікторыя Онахава-Жураўлёва гадуе 13 дзяцей, 9 зь якіх прыёмныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG