Пра гэта сьведчаць вынікі комплекснага апытаньня, праведзенага сацыялягічнай групай «Рэйтынг» у рамках праекту «Украіна ва ўмовах вайны», паведамляе агенцтва УНІАН.
У той жа час 22% працуюць у звычайным рэжыме, 21% — дыстанцыйна ці часткова, толькі 2% — знайшлі сабе новую працу.
«Гэта паказьнік ня толькі эканамічных праблемаў, але і сацыяльна-псыхалягічных, — камэнтуюць арганізатары апытаньня. — Праца — гэта ня толькі эканоміка, гэта звыклы лад жыцьця, зносіны і ўзаемадзеяньне зь іншымі, структураванасьць часу, тое, што стабілізуе, надае ўпэўненасьці, зьніжае трывогу і павышае самаацэнку. Істотная частка грамадзян страцілі такую падтрымку і, верагодна, атрымалі вышэйшы ўзровень дэзадаптацыі. Больш за ўсё гэта закранула жыхароў усходу (74%), моладзь да 35 гадоў (60%) і тых, хто пакінуў свой горад (66%)».
Тым часам у Расеі амаль 96 тысяч работнікаў адправілі ў вымушаны аплачаны адпачынак пасьля сыходу заходніх кампаній, паведамляе тэлеграм-канал «Медуза — LIVE». Больш за ўсё такіх работнікаў у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Самарскай і Калускай абласьцях.
Паводле заявы віцэ-сьпікеркі Савету Фэдэрацыі Галіны Карэлавай, 36 765 арганізацый, дзе працуюць агулам 8,4 мільёна расейцаў, заявілі пра зьмены рэжыму працы. Ад пачатку вайны з Украінай з Расеі сышлі дзясяткі заходніх кампаній.