Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея замарожвае перамовы аб мірнай дамове зь Японіяй. Цяпер фармальна краіны знаходзяцца ў стане вайны


Антываенны мітынг ля расейскага пасольства ў Токіё, сакавік 2022 г.
Антываенны мітынг ля расейскага пасольства ў Токіё, сакавік 2022 г.

Расейскае МЗС заявіла, што ў адказ на санкцыі Японіі замарожвае перамовы аб мірнай дамове. Гэта азначае, што фармальна дзьве краіны цяпер знаходзяцца ў стане вайны.

Таксама Масква прыпыніла дзеяньне бязьвізавай праграмы, якая дазваляла грамадзянам Японіі наведваць паўднёвыя Курылы, і выйшла з дыялёгу аб наладжваньні сумеснай гаспадарчай дзейнасьці на астравах.

Такое рашэньне МЗС Расеі матывавала «відавочным недружалюбным характарам уведзеных Японіяй аднабаковых абмежаваньняў супраць Расеі». Краіна разам зь іншымі чальцамі NATO і ЭЗ увяла некалькі пакетаў санкцый супраць Расеі і Беларусі.

Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны Расея і Японія так і не падпісалі мірную дамову. Спрэчным пытаньнем засталася прыналежнасьць чатырох паўднёвых Курыльскіх астравоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG