Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўдні Кітаю разьбіўся Boeing авіякампаніі China Eastern


Boeing 737 авіякампаніі China Eastern Airlines
Boeing 737 авіякампаніі China Eastern Airlines

На борце самалёта знаходзіліся 132 чалавекі.

Паводле міжнародных інфармацыйных агенцтваў, самалёт Boeing 737 авіякампаніі China Eastern Airlines пацярпеў крушэньне на поўдні КНР. Зьвестак аб загінулых пакуль няма.

Інфармацыю аб крушэньні пацьвердзіла Ўправа цывільнай авіяцыі КНР. Згодна з заявай на афіцыйным сайце ведамства, на борце знаходзіліся 132 чалавекі — дзевяць членаў экіпажу і 123 пасажыры.

Управа цывільнай авіяцыі КНР ужо запусьціла мэханізм дзеяньня ў экстраных сытуацыях, на месца здарэньня накіравалі ратавальнікаў.

Меркаванае месца падзеньня знаходзіцца ў горнай мясцовасьці ў павеце Тэн гарадзкой акругі Ўчжоу Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёну. На месцы інцыдэнту пачаўся пажар.

Авіякампанія эксплюатавала Boeing з 2015 году.

Па дадзеных партала Flightradar24, самалёт вылецеў з Куньміна ў 13:15 паводле мясцовага часу (08:15 па Менску) і накіроўваўся ў Гуанчжоў. Каля 14:20 (09:20 па Менску) у раёне Учжоў борт рэзка пачаў зьмяншаць хуткасьць і страчваць вышыню, пасьля чаго зьнік з экранаў радараў.

Пра крушэньне самалёта паведаміла і Цэнтральная тэлевізія Кітаю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG