Актыўна ўжываць датэрміновае галасаваньне як інструмэнт уплыву на вынікі галасаваньня ўлады пачалі ўжываць на прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Да тых выбараў доля тых, хто прагаласаваў датэрмінова, была заўсёды невялікай.
Але ўжо на выбарах 2006 году колькасьць тых, хто прагаласаваў датэрмінова, паводле афіцыйных дадзеных, склала ледзь не траціну.
Паўсюль ніжэй прыводзяцца афіцыйныя дадзеныя ЦВК.
Доля выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова на прэзыдэнцкіх выбарах
2006 — 31%
2010 — 23%
2015 — 36%
2020 — 42%
2022 — 43%.
На рэфэрэндуме 2022 году датэрміновае галасаваньне было рэкордным за ўсё найноўшую гісторыю Беларусі.
А вось сёлетняя яўка была ня самай высокай, паводле ЦВК доля выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у рэфэрэндуме, была такой жа, як і ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году.
Яўка на прэзыдэнцкіх выбарах і рэфэрэндумах
Выбары 1994
І тур — 79%
ІІ тур — 71%
Рэфэрэндум 1995 — 65%
Рэфэрэндум 1996 — 84%
Выбары 2001 — 84%
Рэфэрэндум 2004 — 90%
Выбары 2006 — 93%
Выбары 2010 — 91%
Выбары 2015 — 87%
Выбары 2020 — 84%
Рэфэрэндум 2022 — 79 %