- Абмеркавалі бакі пазыцыю Беларусі і ўцягнутасьць у гэты канфлікт. «Значная частка размовы была ўдзелена абмеркаваньню будучыні Эўропы і месца Беларусі ў гэтым сьветаўладкаваньні, гаварылі таксама і аб узаемаадносінах Беларусі і Расеі».
- Яшчэ адна тэма тычылася ўзбраеньняў, у тым ліку размова ішла аб ядзернай зброі і магчымым разьмяшчэньні яе ў Беларусі. Паведамляецца, што ў адказ на гэта Лукашэнка адрэагаваў заўвагай: «фэйк», адзначыўшы, што «калі народ Беларусі ня будуць душыць, не толькі аб ядзернай – і аб звычайнай зброі размовы быць не можа».
- Паведамляецца, што Лукашэнка і Макрон «дамовіліся аб кантактах у найбліжэйшы час».
Раней Лукашэнка заўляў пра жаданьне разьмясьціць на тэрыторыі Беларусі ядзерную і нават «звышядзерную» зброю.