Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская службоўка: Чарнобыльская АЭС працуе, пэрсанал — закладнікі ў расейцаў


Чарнобыльская АЭС. Архіўнае фота
Чарнобыльская АЭС. Архіўнае фота

Пэрсанал захопленай расейцамі Чарнобыльскай АЭС трымаюць у закладніках. Пра гэта паведамляе ўкраінскае выданьне «Суспільне», цытуючы прэс-сакратарку Дзяржаўнага агенцтва Ўкраіны для кіраваньня зонай адчужэньня Яўгенію Кузьняцову. Сама станцыя працуе ў плянавым рэжыме.

«Некалькі дзясяткаў людзей не выпускаюць. Ратацыю не дазваляюць. Іх кормяць, пэрсанал гатуе сабе сам з прадуктаў, якія былі ў сталоўцы. Дазваляюць ім есьці і дапускаюць да працоўных месцаў. Расейскія вайскоўцы гатуюць сабе з нашых прадуктаў, але прывезьлі з сабой уласнага кухара», — расказала прэс-сакратарка.

Паводле зьвестак Кузьняцовай, сярод закладнікаў апынуліся выканаўца абавязкаў генэральнага дырэктара АЭС Валеры Сейда і людзі, якія ў дзень захопу былі на зьмене.

25 лютага стала вядома, што расейскія вайскоўцы захапілі комплекс будынкаў даўно закрытай пасьля аварыі Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая месьціцца на шляху зь Беларусі ў Кіеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG