Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«„Бандэраўцы“ сваімі дзеяньнямі толькі правакуюць вайну». Што пра расейска-ўкраінскі канфлікт пішуць беларускія дзяржаўныя СМІ


Скрыншот з сайту тэлеканала БТ
Скрыншот з сайту тэлеканала БТ

Беларускія дзяржаўныя выданьні пакуль даюць няшмат інфармацыі пра расейскае ўварваньне ва Ўкраіну. У асноўным яны цытуюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі аб сытуацыі ў рэгіёне.

Крыху аўтарскай аналітыкі аб падзеях ва Ўкраіне прапануе газэта Адміністрацыі прэзыдэнта «СБ. Беларусь сегодня». Прарасейскі публіцыст Аляксей Дзермант піша, што «народным рэспублікам будзе аказана з боку Расеі вайсковая дапамога».

«Прычынай гэтаму — дзеяньні менавіта ўкраінскага боку, які працягвае абстрэлы гарадоў і вёсак Данбасу, і заходніх патронаў, якія стаяць за ім і ня хочуць гарантаваць бясьпеку і ня лічаць патрэбным рэагаваць на пазначаныя „чырвоныя лініі“. Амэрыканцам трэба ўцягнуць Расею ў тое, што яны называюць „другім Аўганістанам“: у вайну з блізкім, крэўным народам, якая зьнясільвае і вымотвае сілы і рэсурсы. Для таго, каб пасеяць вельмі надоўга варожасьць і зрабіць з Украіны пастаянны галаўны боль і крыніцу пагроз для Расеі», — піша Дзермант.

Скрыншот дзяржаўнай беларускай прэсы
Скрыншот дзяржаўнай беларускай прэсы

Калёнка апублікаваная ранкам 24 лютага, пры гэтым Дзермант піша, што ваеннай агрэсіі не адбылося.

Кіраўнік рэспубліканскага таварыства «Веды» Вадзім Гігін таксама цалкам займае расейскую пазыцыю.

Скрыншот сайту тэлеканала АНТ
Скрыншот сайту тэлеканала АНТ

«Неабходна весьці размову аб дэнацыфікацыі Ўкраіны. Таму што гэтыя „бандэраўцы“ сваімі дзеяньнямі толькі правакуюць вайну», — выказаўся Вадзім Гігін у эфіры «Альфа-Радыё».

Характэрна, што дзяржаўныя СМІ зусім не даюць спасылак на ўкраінскія крыніцы інфармацыі, толькі на расейскія, нават калі гэта тычыцца падзей непасрэдна з Украіны.

«Мінабароны РФ: расейскія ўзброеныя сілы не пагражаюць мірным жыхарам Украіны», — паведамляе БелТА.

Скрыншот з сайта дзяржаўнай агенцыі БелТА
Скрыншот з сайта дзяржаўнай агенцыі БелТА

Калі на сайце дзяржаўнага агенцтва паведамленьняў з расейскіх крыніц не так шмат, то тэлеграм-канал БелТА ўвесь час публікуе нататкі ТАСС і «РИА Новости».

Скрыншот з сайту газэты "Звязда"
Скрыншот з сайту газэты "Звязда"

Тое самае тычыцца і астатніх дзяржаўных выданьняў. Сайт БТ піша, што Расея праводзіць «спэцапэрацыю па дэмілітарызыцыі Ўкраіны», а цывільнаму насельніцтву нічога не пагражае.

«ЛНР пачала апэрацыю па вызваленьні часова акупаваных тэрыторый рэспублік», — піша «Звязда». Акупантамі выданьне называе ўкраінскі бок.

Напад Расеі на Ўкраіну

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
  • 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG