Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: прызначылі суд над экс-пракурорам Бабаком, які выступіў супраць гвалту сілавікоў


Суд у Менску
Суд у Менску

На 21 лютага праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі 1065 чалавек.

Суд над Яўгенам Бабаком прызначылі на 11 сакавіка, паведамляе «Наша ніва».

Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — ч. 1 арт. 342 (групавыя дзеяньні, якія парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальваньне варожасьці).

У жніўні 2020-га Бабак пачаў праверку людзей у форме ДАІ, якія пабілі байкераў у менскім Уруччы ўначы 11 жніўня. Аднак начальства спыніла праверку, а самога Бабака прымусілі звольніцца.

10 чэрвеня 2021 году кватэру экс-пракурора разграмілі пры ператрусе, а самога яго арыштавалі — сьпярша быў адміністрацыйны арышт, а потым пачалі крымінальную справу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG