Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі яшчэ каля 1500 мігрантаў і ўцекачоў, спробы прарвацца ў Польшчу працягваюцца


Беларуска-польская мяжа
Беларуска-польская мяжа

Больш за 600 зь мігрантаў жывуць у лягістычным цэнтры каля памежнага пераходу «Брузгі», паведамляе Міжнародная арганізацыя міграцыі.

Паводле Міжнароднай арганізацыі міграцыі, зьвесткі якой прыводзіць Міністэрства замежных спраў Нямеччыны, у Беларусі ўсё яшчэ застаецца каля 1500 мігрантаў і ўцекачоў, 628 чалавек жывуць у лягістычным цэнтры непадалёк ад «Брузгоў».

Памяшканьне гандлёва-лягістычнага цэнтру, у якім знаходзяцца мігранты, нямецкае заменапалітычнае ведамства называе «не прыстасаваным для працяглага пражываньня», бо яно не адпавядае крытэрам бясьпекі і гігіены.

У сваім твітары польскія памежнікі паведамляюць, што 30 студзеня з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 30 асобаў з Іраку, Шры Ланкі і Сырыі.

А ў ноч на 31 студзеня мяжу незаконна спрабавалі перайсьці 8 грамадзянаў Іраку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG