Суд Маладачанскага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт і тэлеграм-канал выданьня «Рэгіянальная газета», паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Выданьне спыніла выхад на паперы ўлетку мінулага году пасьля ператрусу ў рэдакцыі і дамах журналістаў. Тады ператрусы прайшлі практычна ва ўсіх недзяржаўных грамадзка-палітычных мэдыя.