Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ын сачыў за запускам гіпэргукавой ракеты ў КНДР, — дзяржаўныя СМІ


Кім Чэн Ын глядзеў на запуск ракеты з мабільнай назіральнай пляцоўкі
Кім Чэн Ын глядзеў на запуск ракеты з мабільнай назіральнай пляцоўкі

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын назіраў за выпрабавальным запускам гіпэргукавой ракеты і паўтарыў свой заклік да ўзмацненьня стратэгічных вайсковых сілаў краіны, паведамляюць дзяржаўныя СМІ 12 студзеня.

Пасьля прагляду выпрабаваньняў 11 студзеня Кім заклікаў навукоўцаў «яшчэ больш паскорыць намаганьні ў пастаянным нарошчваньні стратэгічных вайсковых цягліц краіны як у якасьці, так і ў колькасьці і наступнай мадэрнізацыі арміі», паведамляе афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва KCNA.

Ракета паразіла «вызначаную цэль у вадзе на адлегласьці 1000 (кілямэтраў)», — паведамілі ў KCNA.

Гэта было другое выпрабаваньне гіпэргукавой ракеты менш чым праз тыдзень, яно адбылося на фоне абяцаньня Кіма падтрымліваць войска перадавымі тэхналёгіямі ў той час, калі перамовы аб дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава замарожаныя.

На фота, разьмешчаных на сайце афіцыйнай газэты ўладнай Працоўнай партыі Rodong Sinmun, Кім Чэн Ын назірае за запускам ракеты з мабільнай назіральнай пляцоўкі.

Запуск ракеты асудзілі ЗША і Эўрапейскі зьвяз. Яны заявілі, што запуск парушае шматлікія рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН і нясе «пагрозу міжнароднаму міру і бясьпецы».

Запуск быў трэцім выпрабаваньнем гіпэргукавой плянавай ракеты ў КНДР на сёньняшні дзень. Першы адбыўся ў верасьні, а другі — на мінулым тыдні.

Вайскоўцы Паўднёвай Карэі заявілі, што, паводле папярэдніх ацэнак, ракета прайшла больш за 700 кілямэтраў да максымальнай вышыні 60 кілямэтраў з максымальнай хуткасьцю, што ў 10 разоў перавышае хуткасьць гуку (12 348 км/г).

Хуткасьць і манэўранасьць гіпэргукавых ракет абцяжарваюць іх адсочваньне і перахоп.

Расея, ЗША і Кітай раней заявілі, што пасьпяхова апрабавалі гіпэргукавыя ракеты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG