Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Літвы: размаўлялі пра транзыт і сьвяткаваньне Дня Волі

абноўлена

Сьвятлана Ціханоўская і Гітанас Наўседа, 12 студзеня 2022
Сьвятлана Ціханоўская і Гітанас Наўседа, 12 студзеня 2022

12 студзеня Сьвятлана Ціханоўская правяла сустрэчу зь літоўскім прэзыдэнтам Гітанасам Наўседам. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў прэсавай службе Ціханоўскай.

Паводле дарадцы Ціханоўскай Францішка Вячоркі, бакі абмеркавалі сытуацыю з транзытам беларускіх калійных угнаеньняў празь Літву, заходнія санкцыі, сытуацыю на літоўска-беларускай мяжы.

Ціханоўская падзякавала прэзыдэнту Літвы за падтрымку Беларусі і беларускіх дэмакратычных сіл і абмеркавала далейшае супрацоўніцтва.

У сьнежні Сьвятлана Ціханоўская і Гітанас Наўседа выступалі на форуме за дэмакратыю на запрашэньне прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна.

Ціханоўская і Наўседа на сустрэчы:

  • дамовіліся працягнуць каардынацыю дзеяньняў у пытаньні ціску на рэжым. Яны пагадзіліся, што важна закрыць шчыліны ў санкцыях і знайсьці спосаб спыніць транзыт санкцыйных прадуктаў праз балтыйскія краіны. Цяпер ЭЗ распрацоўвае 6-ы пакет санкцый;
  • абмеркавалі сумесныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да году Францішка Скарыны — у 2022 годзе адзначаецца 500 год з пачатку першадрукаваньня ў ВКЛ. Ціханоўская таксама прапанавала арганізаваць у Вільні мерапрыемствы да Дня волі 25 сакавіка. Яна плянуе далучыцца да богаслужбы ў гонар Скарыны і пачатку кнігадрукаваньня, якая пройдзе 20 студзеня ў гарадах Беларусі, Літвы, Чэхіі і Польшчы.
Ціханоўская і Наўседа на пачатку перамоваў
Ціханоўская і Наўседа на пачатку перамоваў

Сустрэча прайшла ў прэзыдэнцкім палацы ў Вільні. Ціханоўская падзякавала Науседу і ўраду Літвы за падтрымку беларускіх рэлякантаў, незалежных мэдыяў, арганізацый і бізнэсаў, якія пераехалі і працягваюць працу ў Літве.

Беларуская апазыцыйная лідэрка таксама адзначыла дапамогу Літвы ў пытаньнях бясьпекі актывістаў і журналістаў, якія выехалі з Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG