Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм пра беларускія пратэсты не ўвайшоў у фінальны сьпіс намінантаў на «Оскар»


Прэмія «Оскар»
Прэмія «Оскар»

Фільм Courage беларускага рэжысэра Аляксея Палуяна ня трапіў у шорт-ліст прэміі «Оскар». Ён быў у шырокім сьпісе ў катэгорыі «Найлепшы дакумэнтальны фільм».

Дакумэнтальны фільм «Courage» пра беларускія пратэсты зроблены сёлета ў Нямеччыне вядомым рэжысэрам Аляксеем Палуянам. За некалькі месяцаў пасьля выхаду фільм паўдзельнічаў у пяці сусьветна вядомых фэстывалях: Berlinale, Visions du Réel, CPH:DOX, Sheffield Doc/Fest і IDFA 2021. Затым яго намінавалі на «Оскар», але ў кароткім сьпісе прэтэндэнтаў у сваёй намінацыі стужкі Палуяна няма.

Аляксей Палуян — беларускі рэжысэр, які ад 2012 году жыве і працуе ў Нямеччыне, дзе скончыў Акадэмію мастацтваў. Раней Палуян ужо прэтэндаваў на «Оскар» — ягоны кароткамэтражны фільм «Возера радасьці» ўваходзіў у доўгі сьпіс. Таксама той фільм стаў прызэрам больш як 30 міжнародных кінафэстываляў.

Галасаваньне за найлепшы дакумэнтальны фільм стартуе 27 студзеня 2022 году і скончыцца 1 лютага. Праз тыдзень пасьля яго абвесьцяць пераможцу, а цырымонію ўручэньня «Оскару» прызначылі на 27 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG