Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыхтуюцца яшчэ два эвакуацыйныя рэйсы для мігрантаў у Ірак і Сырыю


Мігранты ў менскім аэрапорце, лістапад 2021
Мігранты ў менскім аэрапорце, лістапад 2021

Чарговы эвакуацыйны рэйс у ірацкі Эрбіль адбудзецца 7 сьнежня з Нацыянальнага аэрапорту «Менск».

Boeing 747-400 авіякампаніі Iraqi Airways ужо вылецеў з аэрапорта ў Багдадзе і знаходзіцца на шляху ў Менск. Прылёт у Нацыянальны аэрапорт чакаецца ў 12.45, інфармуе Нацыянальны аэрапорт у афіцыйным тг-канале.

Вылет зь Менску ў Арбіль заплянаваны на 13.45. У аэрапорце цяпер знаходзяцца каля 700 чалавек.

На рэйс Менск-Эрбіль зарэгістраваліся 417 пасажыраў (415 дарослых + 2 дзіцяці да двух гадоў).

8 сьнежня адбудзецца эвакуацыйны рэйс у Сырыю. Авіякампанія Cham Wings на самалёце Airbus A-320 даставіць пасажыраў у сталіцу краіны Дамаск. Вылет заплянаваны ўначы, у 3.30.

Папярэдні вывазны рэйс адбыўся 4 сьнежня. Агулам з 18 лістапада Беларусь пакінулі ўжо больш за 2700 мігрантаў, якія на падставе беларускіх турыстычных візаў прыбылі ў краіну і потым намагаліся трапіць у Заходнюю Эўропу. Многія пры гэтым паводзілі сябе агрэсіўна, закідвалі польскіх памежнікаў камянямі і ламалі абсталяваньне на мяжы.

Паводле афіцыйнай Варшавы, усё гэта адбываецца пад кантролем беларускіх сілавікоў, якія дапамагаюць мігрантам парушаць законы; а плян мігранцкага крызісу быў распрацаваны ў Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG