Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі Сэйм дазволіў цалкам закрываць для наведваньня памежную зону


Сэйм Польшчы
Сэйм Польшчы

Сэйм Польшчы ўхваліў папраўку ў закон аб дзяржаўнай мяжы, якае дазваляе цалкам закрываць для наведваньня памежную зону

Як паведамляе прэсавая служба Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі, за гэтае рашэньне прагаласавалі 245 дэпутатаў Сэйму, супраць — 167. Яшчэ 25 парлямэнтароў устрымаліся.

У найбліжэйшыя дні зьмены абмяркуюць і у Сэнаце.

Зьмены ў заканадаўства ўносяцца на фоне міграцыйнага крызісу, які ўзьнік на мяжы Беларусі і краін ЭЗ — Польшчы і Літвы. Мігранты імкнуцца нелегальна перайсьці мяжу ў ЭЗ. Эўразвьвяз і краіны-чальцы лічаць, што цяперашні міграцыйны крызіс інсьпіраваны і арганізаваны Аляксандрам Лукашэнкам.

Высокі прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Жузэп Бурэль і эўракамісар па крызісным кіраваньні Янэз Ленарчыч выказваюцца за тое, каб гуманітарныя арганізацыі мелі доступ да месцаў знаходжаньня мігрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG