Беларусь перакрыла галіну нафтаправоду «Дружба», якая вядзе ў Польшчу. «Гомельтранснафта» матывавала гэта «пазаплянавым рамонтам». Ён працягнецца тры дні, піша ТАСС.
Па «Дружбе» расейская нафта паступае ў Эўразьвяз. На мінулым тыдні Лукашэнка пагражаў спыніць транзыт расейскага газу. Аднак Пуцін неўзабаве сказаў, што такі крок «ускладніць адносіны Расеі і Беларусі як транзытнай краіны».
У Польшчы ўпэўненыя, што падобныя заявы — спроба палітычнага ціску за тое, што краіна не прымае мігрантаў, якія зьвёз да мяжы рэжым Лукашэнкі. Дзеяньні ўладаў Беларусі ў Варшаве называюць «гібрыднай агрэсіяй пры падтрымцы Масквы».