Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей назваў канфэрэнцыю аб Беларусі ў Вене «бясплоднай і бессэнсоўнай задумай»


Уладзімер Макей, архіўнае фота
Уладзімер Макей, архіўнае фота

Міністар замежных спраў Уладзеімер Макей заявіў, што аўстрыйскія ўлады, якія ладзяць канфэрэнцыю дзеля вырашэньня беларускага крызісу, «настойліва ўпрошвалі прадстаўнікоў беларускіх уладаў узяць удзел у гэтай канфэрэнцыі».

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей пасьля перамоваў з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым у Маскве назваў канфэрэнцыю аб Беларусі, якая пройдзе 22 лістапада ў Вене, «бясплоднай і бессэнсоўнай задумай».

«Больш за тое, мы разглядаем яе як абсалютна недружалюбны крок у дачыненьні да Беларусі. Ніхто з афіцыйных асобаў беларускага боку ў ёй удзелу браць ня будзе. Хай для галачкі яны правядуць гэтую імпрэзу, абмяркоўваючы каторы раз зь вядомымі беглымі апанэнтамі ўлады пэрспэктывы зьмяненьня ўлады ў Беларусі, ня маючы на тое аніякіх сілаў і здольнасьцяў», — заявіў Макей падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым у Маскве.

Расейскі міністар Лаўроў падтрымаў Макея. Ён сказаў, што «так дыялёг не запускаюць».

«У гэтай ініцыятыве праявілася пачуцьце ўласнай перавагі, якое распаўсюдзілася на ўсіх чальцоў заходняй супольнасьці, ці то Эўразьвязу, NATO, ці іншых субрэгіянальных блёкаў. Вось гэты комплекс уласнай звышпаўнацэннасьці, вядома ж, ён не дапушчальны ў сучасным сьвеце ў камунікацыі паміж сувэрэннымі дзяржавамі. Эўразьвяз павінен паважаць думку ўсіх чальцоў сусьветнай супольнасьці, як таго патрабуе статут ААН, і ня ўмешвацца ні ў чые ўнутраныя справы», — сказаў Лаўроў.

22 лістапада ў Вене адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя аб Беларусі. Пра гэта заявіў на саміце Рады Эўразьвязу канцлер Аўстрыі Аляксандар Шаленбэрг. Канфэрэнцыя будзе прысьвечана дыялёгу паміж зацікаўленымі бакамі і вырашэньню беларускага крызісу, паведаміла Сьвятлана Ціханоўская.

Канцлер Аўстрыі выступіў за ўвядзеньне новых санкцый супраць арганізатараў міграцыйнага крызісу, але адзначыў, што нельга размаўляць зь Беларусьсю толькі мовай санкцый. «Мы павінны падтрымліваць хаця б мінімальны дыялёг, асабліва з грамадзянскай супольнасьцю», — сказаў Шаленбэрг. Ён дадаў, што пытаньне Беларусі — гэта эўрапейскае пытаньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG