Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: анархіста Емяльянава зьмясьцілі ў карцар, ён пачаў галадоўку


Мікіта Емяльянаў на судзе
Мікіта Емяльянаў на судзе

Свабода сочыць за навінамі, якія прыходзяць ад палітвязьняў. У гэтым матэрыяле сабраная інфармацыя за 25 кастрычніка.

Палітвязьні адбылі пакараньне і выйшлі на волю

У Ільлі Дзярагіна 23 кастрычніка скончыўся трохмесячны арышт, які ён адбываў у СІЗА-5 Бабруйску.

27-гадовага мужчыну абвінавацілі ў тым, што сёлета 16 красавіка ў тралейбусе ён неаднаразова выказаў рэзкую і нэгатыўную ацэнку асобы Аляксандра Лукашэнкі, якая нанесла шкоду гонару і годнасьці і была накіраваная на падрыў ягонага аўтарытэту (арт. 368 КК).

23 ліпеня Ільлю Дзярагіна асудзілі на 3 месяцы арышту і ўзялі пад варту ў залі суду.

24 кастрычніка на волю выйшаў 23-гадовы жыхар Дрыбіна Дзьмітры Краўцоў. Хлопца асудзілі на 3 месяцы арышту за абразу дзяржаўнага сымбаля (арт. 370 КК). Падставай для крымінальнай справы стала тое, што ён і іншая фігурантка справы на сваім YouТube-канале «з мэтай дэманстрацыі свайго блюзьнерскага стаўленьня» перайначылі графічную выяву дзяржаўнага герба.

Атрыманы графічны малюнак абвінавачаныя выкарыстоўвалі ў якасьці лягатыпа Tеlеgгаm- і YouТube-каналаў, а таксама ў відэароліках, якія яны загрузілі на свой канал.

Сваё пакараньне Дзьмітры Краўцоў адбываў у калёніі № 11 Ваўкавыску.

Анархіст у карцары абвясьціў галадоўку

Мікіту Емяльянава адправілі ў карцар на 20 сутак. Ён абвясьціў галадоўку, якую трымае ўжо 14 дзён. Анархіст у карцары з 11 кастрычніка. Адміністрацыя магілёўскай турмы № 4, дзе Мікіта адбывае пакараньне, ужо двойчы карала яго 10 суткамі ў карцары за «парушэньне правілаў унутранага распарадку».

Мікіта абвясьціў галадоўку на знак пратэсту, бо адміністрацыя турмы дагэтуль не арганізавала спатканьня са сьвятаром, хоць заяву на наведваньне сьвятара хлопец напісаў яшчэ летам. Таксама ў турме палітвязьню блякуюць ліставаньне зь Дзьмітрыем Паліенкам і іншымі людзьмі — яму проста не перадаюць ад іх лісты.

Толькі 22 верасьня ён выйшаў з ШЫЗА пасьля 42-суткавага арышту. Тады на яго склалі 6 пратаколаў.

Мікіта Емяльянаў асуджаны за напад на будынак СІЗА і Менскага гарадзкога суду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG